viasna on patreon

Мінскае прадстаўніцтва АБСЕ заклікала БТ прытрымлівацца стандартаў журналісцкай працы

2004 2004-05-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Офіс АБСЕ ў Мінску назваў "паклёпніцкім" дакументальны фільм "Дарога ў нікуды", які быў прадэманстраваны па Першым нацыянальным тэлеканале 11-га траўня. Пра гэта гаворыцца ў адмысловым паведамленні, распаўсюджаным прэс-службай прадстаўніцтва 12-га траўня. Офіс АБСЕ заклікаў Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію прытрымлівацца стандартаў прафесійнай журналісцкай працы і прадаставіць героям праграмы магчымасць выказацца ў адказ.
Кіраўнік офіса АБСЕ амбасадар Эбергард Хайкен назваў фільм "адкрытым паклёпам на адрас вядучых апазіцыйных палітыкаў". "Я лічу, што гэты фільм не адпавядае стандартам непрадузятай прэзентацыі матэрыялу і прынцыпам палітычнага плюралізму", - заявіў ён. "Офіс АБСЕ расцэньвае змест праграмы як відавочную спробу падарваць аўтарытэт палітычнай апазіцыі напярэдадні парламенцкіх выбараў", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы офіса.

У 40-хвілінным фільме расповед пра цяперашніх лідэраў беларускай апазіцыі перамяжоўваўся фрагментамі кінахронікі пра дзейнасць фашыстаў падчас Другой сусветнай вайны, -- паведамляе прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства