viasna on patreon

Міхаілу Марынічу прад’яўленае абвінавачаньне ў незаконным захоўваньні зброі

2004 2004-05-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незаконнае валоданьне зброяй — адзінае, у чым вырашылі абвінаваціць сьледчыя КГБ былога міністра і амбасадара Міхаіла Марыніча пасьля дзесяці дзён утрыманьня яго ў сьледчым ізалятары КГБ, -- паведамляе Радыё Свабода. Раней заяўлялі, што Міхаіл Марыніч падазраецца ў захоўваньні сакрэтных дакумэнтаў і збыце фальшывых даляраў.

Сьледзтва супраць Міхаіла Марыніча працягваюць сьледчыя КГБ, ён па-ранейшаму ўтрымліваецца ў ізалятары КГБ “амэрыканка”. Паводле адваката Веры Страмкоўскай, якая абараняе Міхаіла Марыніча, ён не прызнае сябе вінаватым і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі. Міхаіл Марыніч ужо падаў скаргу ў пракуратуру Беларусі на дзеяньні сьледчых КГБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства