viasna on patreon

15 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі “Чарнобыльскі шлях” -- такое рашэньне 3 траўня вынес суд Савецкага раёну г. Мінску у адносінах маладафронтаўца Зьмітра Дашкевіча

2004 2004-05-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэньне пра арышт вынесла суддзя суда Савецкага раёну Натальля Скугарава.
Зьмітра Дашкевіча затрымалі 1 траўня ў скверы Янкі Купалы, калі маладафронтаўцы разгарнулі расьцяжку з надпісам: “Малады Фронт”. Яго даставілі ў РУУС Савецкага раёну і склалі пратакол за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”, пасьля адвезьлі ў спецпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцу Акрэсьціна і трымалі пад вартай да суда

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства