viasna on patreon

3 траўня суд Ленінскага раёну г. Гродна вынес рашэньне пра адміністратыўны арышт (15 сутак) старшыні страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага. Яго сын Уладзімір Леванеўскі арыштаваны на 13 сутак, Аляксандр Траян – на 3 сутак.

2004 2004-05-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Валеры Леванеўскага затрымалі 1 траўня за распаўсюд ўлётак, якія заклікалі прадпрымальнікаў страйкаваць.

3 траўня міліцыя затрымала сына Леванеўскага—Уладзімера—за арганізацыю несанкцыянаванага сходу прадпрымальнікаў. Яго таксама судзілі, яму далі 13 сутак арышту. Уладзімеру Леванеўскаму 18 гадоў.

Трое сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў прысудзілі 18-гадоваму Аляксандру Траяну. Ён вучыўся ў школе разам з Уладзімерам Леванеўскім.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства