viasna on patreon

Затрыманы лідэр Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валерый Леванеўскі

2004 2004-05-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэр Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валерый Леванеўскі быў затрыманы 1 траўня ў Гародні каля пад’езду ўласнага году. Яго спыніў незнаёмы мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам міліцыі і папрасіў прайсьці з ім у аддзяленьне міліцыі. У аддзяленьні міліцыі “Дзевятоўка” ў Валерыя Леванеўскага былі вынятыя грошы і пашпарт, затым яго накіравалі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага РУУС г. Гародня. Затрыманы будзе знаходзіцца пад вартай да 3 траўня, калі будзе разглядацца справа па факце распаўсюджаньня ім ўлётак.нагадаем, што В. Леванеўскі запрашаў жыхароў гораду прыняць удзел у санкцыянаваным мітынгу 1 траўня, -- паведамляе прэс-служба Страйкаму прадпрымальнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства