viasna on patreon

26 красавіка ў Віцебску былі затрыманыя 11 удзельнікаў акцыі, прысьвечанай гадавіне Чарнобыльскай катастрофы

2004 2004-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Сярод затрыманых: старшыня гарадской арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Алена Залеска, і актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі – Эла Канавалава і Уладзімер Семенчукоў.Былі затрыманы некалькіх мінакоў, якія далучыліся да калёны ў часе акцыі. Такім чынам былі затрыманыя пэнсіянэрка Роза Пушкарова, якая толькі што атрымала некалькі ўлётак, і карэспандэнт Радыё Палёнія Юрась Сьцяпанаў, у якога знайшлі іншыя недзяржаўныя друкаваныя выданьні. З тае самае прычыны затрымалі і сябра КХП БНФ Яна Таўпыгу, які прайшоў разам з удзельнікамі акцыі усяго некалькі мэтраў, і студэнта мэдычнага ўнівэрсытэту Кастуся Кузьняцова – пра яго міліцыянты сказалі, што ён стаяў побач ды замінаў ім працаваць.

Яшчэ двум сябрам АГП, Фёдару Бакунову ды Сяргею Катушову, супрцоўнікі міліыці на вуліцы наладзілі асабісты ператрус – у іхным адзеньні ды рэчах яны таксама шукалі ўлёткі. Бо, паводле супрацоўнікаў міліцыі, гэтыя ўлёткі ўтрымліваюць непажаданую інфармацыю пра наступствы Чарнобылю.

На ўсіх затрыманых клалі пратаколы за адміністрацыйнае парушэньне – удзел у несанкцыянаванай акцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства