viasna on patreon

Міжнародная праваабарончая арганізацыя FIDH занепакоеная ўмовамі ўтрыманьня і здароўем зьняволенага прафесара Юрыя Бандажэўскага.

2002 2002-09-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/scukin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная праваабарончая арганізацыя FIDH (штаб-кватэра знаходзіцца ў Парыжы) накіравала ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” ліст, у якім выказала занепакоенасьць здароўем і ўмовамі ўтрыманьня зьняволенага прафесара.

Былы рэктар Гомельскага медыцынскага інстытуту прафесар Юры Бандажэўскі ў дадзены момант адбывае пакараньне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму УЖ15/1 па вуліцы Кальварыйскай у г. Мінску.

Прафесар Бандажэўскі ўтрымліваецца ў бараку разам з іншымі зьняволенымі. У бараку адначасова знаходзіцца больш за 100 чалавек, якія сьпяць на двух’ярусных ложках. У сувязі з невыноснымі ўмовамі ўтрыманьня прафесар знаходзіцца ў цяжкім эмацыйна-псіхалагічным, а таксама фізічным стане.

Адміністрацыя калоніі дазволіла Юрыю Бандажэўскаму працаваць у бібліятэцы. Там ён мае магчымасьць карыстацца пісьмовым сталом і крэслам. У бібліятэцы калоніі Юры Бандажэўскі працягвае сваю навуковую дзейнасьць.
Паводле артыкулу 73 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, “Рэжым ў папраўчых установах і яго асноўныя патрабаваньні” адпавядае наступным патрабаваньням:
“Пералік і колькасьць рэчаў і прадметаў , якія дазваляецца мець пры сабе асуджаным, вызначаюцца Правіламі унутранага распарадку папраўчых установаў. Захоўваньне асуджанымі пры сабе грошай, каштоўных папераў і іншых каштоўнасьцяў а таксама іншых прадметаў не ўказаных у пераліку не дапускаецца. Карэспандэнцыя зьняволеных падлягае цэнзуры, а пасылкі, перадачы і бандэролі – дагляду. Асуджаныя, а таксама памяшканьні, у якіх яны пражываюць могуць падвяргацца вобыску, а рэчы асуджаных дагляду”. Паводле Артыкулу 83 “Асуджаным да пазбаўленьня волі прадастаўляецца кароткатрэміновыя спатканьні працягласьцю да чатырох гадзінў і доўгатэрміновыя спатканьні працягласьцю да трох сутак ў сьпецыяльна абсталяваным памяшканьні на тэрыторыі папраўчай установы”.

Нягледзячы на ўсе цяжкасьці і складансьці, прафесар Бандажэўскі амаль кожны дзень атрымлівае карэспандэнцыю з розных краінаў сьвету – яму пішуць калегі навукоўцы, прадстаўнікі праваабарончых аргнізацыяў і звычайныя людзі, якія спачуваюць прафесару.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства