viasna on patreon

Родныя зьніклых беларускіх палітыкаў і журналіста просяць ААН выкарыстаць усе магчымыя сродкі ціску на беларускія улады. Адпаведны ліст яны накіравалі ў Камісію па правах чалавека, дзе зараз праходяць слуханьні па Беларусі

2004 2004-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці зьніклых беларускіх палітыкаў Валянціна Ганчар, Ульяна Захаранка, жонка Віктара Ганчара Зінаіда і маці зьніклага журналіста Вольга Завадзкая перадалі ліст у Камісібю па правах чалавека ААН праз запрошанага на слуханьні старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.
У сваім лісьце яны ўказваюць: “Мы, маці і жонкі зьніклых беларускіх палітыкаў і журналіста Зінаіда Ганчар, Валянціна Ганчар, Вольга Завадзкая, Ульяна Захаранка, цалкам падтрымліваем Рэзалюцыю ААН аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі ад 17 красавіка 2003 году. Мы ўдзячныя за вашую заклапочанасьць лёсамі нашых родных.
Мы інфармуем вас пра тое, што за мінулы з часу прыняцьця Рэзалюцыі год не адбылося ніякіх зьменаў са справамі аб гвалтоўных выкраданьнях апанентаў рэжыму. Вашыя заклікі аб звальненьні ці часовым адхіленьні ад займаемых пасадаў прадстаўнікоў праваахоўных органаў, якія, магчыма, датычныя да зьнікненьняў і/ці адвольных пакараньняў сьмерцю да правядзеньня належнага расьсьледваньня, не прынятыя пад увагу. Таксама не прынятыя ўсе неабходныя захады дзеля поўнага і аб’ектыўнага расьсьледваньня гвалтоўных выкраданьняў нашых родных і пакараньня вінаватых.
Мы просім вас выкарыстаць усе сродкі ціску на ўлады Беларусі, якія ёсьць у вашай кампетэнцыі, з мэтай выкананьня імі абавязацельстваў перад грамадзянамі сваёй краіны, а таксама міжнароднымі абавязацельствамі, узятымі на сябе Рэсрублікай Беларусь.
Мы ўдзячныя вам за разуменьне той сітуацыі, у якой аказаліся нашыя сем’і, і верым, што дзеяньні, якія вы прадпрымаеце, дапамогуць выявіць праўду пра тое, што здарылася з нашымі роднымі і блізкімі. Бо нягледзячы на тое, што прайшло ўжо шмат часу з моманту выкраданьня, мы працягваем чакаць і спадзявацца”.
Родныя зьніклых спадзяюцца, што ў Рэзалюцыі, якая будзе прынятаў ў Жэневе ў бліжэйшы чацьвер, будзе адлюстравана і становішча са правамі іх родных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства