viasna on patreon

Крымінальная справа супраць удзельнікаў платформы "Новая Беларусь": хроніка пераследу 8 кастрычніка Дапоўнена

2024 2024-10-08T12:04:10+0300 2024-10-08T16:05:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/platforma-2025.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрымалі мужчыну, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь з-за мяжы

Праўладныя тэлеграм-каналы называюць яго "радыкальным анархістам" і пішуць, што яго чакае турма.


Затрыманы ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны

juryi-barauniou.jpg
Юрый Бараўнёў

Стала вядома пра затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва — яно адбылося ўчора. Ксяндза пераследуюць за нібыта заховаўнне "экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП). Мае адбыцца суд.

Віцебская вобласць з'яўляецца «лідарам» па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 году праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз — з іх 13 з Віцебскай дыяцэзіі, паведаміла "Хрысціянская візія". 


У Мінску затрымалі дырэктара арганізацыі

maksim-zhydzen.jpg
Максім Жыдзень

На "пакаяльным відэа" мужчына кажа, што працуе дырэктарам ТАА «Пад'ёмна-пагрузачная тэхніка» і раней нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

Паводле інфармацыі "Медыязоны", затрыманы — Максім Жыдзень.


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да "Платформы-2025"

Ведамства сцвярджае, што ідэнтыфікавала "яшчэ 22 асобы, якія далучыліся да дзейнасці Ціханоўскай і яе прыхільнікаў па захопу дзяржаўнай улады ў Беларусі неканстытуцыйным шляхам". Іх прызналі падазраванымі па ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

Акрамя таго, адзначае СК, дадаткова ідэнтыфікавалі 23 чалавекі, якія ўдзельнічалі ў сходах, арганізаваных у розных краінах беларусамі замежжа. Яны сталі падазраванымі па крымінальнай справе па ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).

Як адзначыла "Наша Ніва", "Платформа 2025" — дакумент, падпісаны на канферэнцыі "Новая Беларусь" у жніўні. У ім былі пазначаныя асноўныя мэты на будучую электраральную кампанію. Сярод іх непрызнанне сусветнай супольнасцю "выбараў прэзідэнта", праца па вызваленні палітвязняў, а таксама ўзмацненне працы з дзеючымі дзяржслужачымі, якія падтрымліваюць дэмакратычную будучыню краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства