viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-10-08T11:12:23+0300 2024-10-31T12:41:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Каментар эксперта: У Варшаве праходзіць канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні (з 30 верасня – 11 кастрычніка 2024). А што ж такое АБСЕ і канферэнцыі, якія ладзяцца гэтай арганізацыяй? Пра гэта ўсё тлумачыць праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч

Апытанка: На канферэнцыі АБСЕ прысутнічаюць і беларускія праваабаронцы. Што іх уразіла і што яны хацелі данесці? Чаму канферэнцыяя АБСе важная?

Падзея: Украінскія і беларускія праваабаронцы ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні прэзентавалі сумесную справаздачу пад назвай "Скрадзенае дзяцінства: як беларускі рэжым сцірае ўкраінскую ідэнтычнасць у дзяцей праз перамяшчэнне, перавыхаванне і мілітарызацыю".

Каментар: Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве. Фільм уздымае тэму смяротнага пакарання.

https://spring96.org/by/wp-content/uploads/2024/10/2024-10-08_eva_viasna_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства