9 красавіка ў Мінску і Баранавічах былі затрыманыя чатыры актывісты руху “Зубр”
Пра гэта паведаміла прэс-служба руху “Зубр”. 9 красавіка ў цэнтры Менску супрацоўнікі міліцыі арыштавалі трох актывістаў руху. Раман Казакевіч і Канстанцін Л. былі затрыманыя на праспекце Машэрава падчас расклейкі плакатаў "Зубра" на тумбах для аб`яваў. Яшчэ адзін актывіст руху "Зубр", непаўнагадовы Алег Радзюк, быў затрыманы на станцыі метро "Пушкінская" таксама за расклейку ўлётак. Яго даставілі ў аддзяленне міліцыі і склалі ў дачыненні яго бацькоў пратакол па артыкуле 162 КаАП (Невыкананне бацькоўскіх абавязкаў).
У Баранавічах актывіст "Зубра" Артур Гайдукевіч баў затрыманы ў цэнтры горада за тое, што ў яго на вопрадцы быў значак з лагатыпам руху. У аддзяленні міліцыі на яго склалі пратакол па артыкуле 167-2 (выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі). Праз некалькі гадзін ён быў адпушчаны.