viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-08-06T17:33:47+0300 2024-08-06T20:22:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Падзея: Чацвёртага жніўня адзначыўся Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі.

Па-за межамі:  Прадстаўніца Праваабарончага цэнтра "Вясна" Анастасія Васільчук наведавал ЗША па адмысловай праграме. Частка сустрэч была прысвечана і вызваленню палітвязняў.

Асоба: Два сумныя дні нараджэння. Першага жніўня — у Рамана Бандарэнкі, забітага актывіста з Плошчы перамен. А шостага жніўня — у палітвязня і мастака Алеся Пушкіна, які памёр у турме.

"Ён быў памочнік, і пры гэтым нішто яму не перашкодзіць дамапогу гэтую ажыццявіць", — кажа пра Рамана яго стрыечная сястра Вольга Кучарэнка.

"Ясна, што ў мяне быў такі шок… Як гэта ён?", —  кажа пра Алеся музыка Лявон Вольскі, які ведаў яго асабіста.

Viasna96 · 2024-08-06 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства