viasna on patreon

7 красавіка адбыўся папярэдні допыт Аксаны Новікавай, прызнанай падазраваемай па крымінальнай справе аб паклёпе ў адносінах прэзідэнта А.Лукашэнкі

2004 2004-04-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 красавіка Аксана Новікава была выкліканая у транспартную пракуратуру на папярэдні допыт – для высьвятленьня дэталяў справы. Сьледчы транспартнай пракуратуры Юры Надольскі ўдакладняў: “хто раздаваў улёткі антыпрэзідэнцкага зьместу, колькі ўсяго было ўлётак, дзе яны былі зробленыя”. Гэта быў папярэдні допыт без заяўкі сьведкаў. Калі будзе наступны допыт пакуль невядома, але Аксана Новікава застаецца падазраваемай па крымінальнай справе аб паклёпе ў адносінах прэзідэнта А.Лукашэнкі (арт.367.ч.2 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь).

6 красавіка Мінская транспартная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў сувязі з тым, што 5 красавіка ў 12 гадзінаў, знаходзячыся ў тунэлі №2 станцыі Мінск-Пасажырскі, Аксана Новікава раздавала ўлёткі, у якіх сьцьвярджалася, што Аляксандар Лукашэнка і кіраўнікі сілавых ведамстваў маюць дачыненьне да выкраданьня людзей ды іншых парушэньняў закону.

Нагадаем, што ў лютым 2004 года Камітэт выкананьня пакараньняў амніставаў Аксану Новікаву, якую ў красавіку мінулага году за абразу прэзідэнта пакаралі двума гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства