viasna on patreon

Затрыманне за сарваны сцяг і ўдзел у пратэстах: хроніка пераследу 19 чэрвеня

2024 2024-06-19T17:10:00+0300 2024-06-19T17:20:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aleh-auhustus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Калодзішчах затрымалі мужчыну, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з мясцовай крамы

З "пакаяльнага відэа" ад 19 чэреня вядома, што затрыманаму 35 гадоў, ён жыхар Мінскага раёну.


За ўдзел у акцыях пратэсту затрыманы мужчына

aleh-auhustus.jpg
Алег Аўгустус

У "пакаяльным відэа" ад 19 чэрвеня сцвярджаецца, што ён нібыта перакрываў рух транспарту, распаўсюджваў "экстрэмісцкія матэрыялы", а таксама пісаў абразлівыя каментары пра супрацоўнікаў міліцыі і прадстаўнікоў улады.

Паводле інфармацыі "Медыязоны", затрыманы — Алег Аўгустус.


З траіх фігурантаў "справы Аўтуховіча" спагналі кампенсацыю "нанесенага ўрону"

Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны 25 гадоў пазбаўлення волі, а Павел Сава і Галіна Дзербыш — да 20 гадоў. Па версіі следства, у выніку іх дзеянняў былі пашкоджаныя аўто і дом аднаго міліцыянта на агульную суму 35,8 тысячы рублёў, а таксама аўтамабіль другога — на 4,4 тысячы рублёў.

"Пакрыццё шкоды, прычыненай грамадзянам і арганізацыям у выніку акта тэрарызму або правядзення контртэрарыстычнай аперацыі, ажыццяўляецца за кошт бюджэту з наступным спагнаннем сум гэтай кампенсацыі з прычыніцеля шкоды ў парадку, устаноўленым заканадаўствам", — паведамілі ў пракуратуры.

Прызнаныя пацярпелымі сілавікі звярнуліся з патрабаваннямі аб кампенсацыі прычыненай ім шкоды і атрымалі кампенсацыю з бюджэту. У сваю чаргу пракурор Ваўкавыскага раёна прад'явіў пазовы аб спагнанні з Аўтуховіча, Савы і Дзербыш "сум прычыненага злачынствам урону ў парадку рэгрэсу".

Гэтыя патрабаванні былі поўнасцю задаволены, рашэнні ўступілі ў законную сілу.


Кур'ерку "Яндэкс Дастаўкі" затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту

Мяркуючы па "пакаяльным відэа" ад 19 чэрвеня праўладнага тэлеграм-каналу, фотаздымкі з акцыі знайшлі ў яе Google-акаўнце.


Сталі вядомыя імёны сямі затрыманых людзей на металатканым заводзе ў Лідзе

Паводле інфармацыі "Медыязоны", гаворка ідзе пра Ганну Мурашку, Яўгена Ашурка, Арцёма Струкава, Вадзіма Кахновіча, Арцёма Шчэбета, Сяргея Шарапава і Міхаіла Кухарчыка. Імёны яшчэ двух затрыманых невядомыя.

На "пакаяльных відэа" ад 19 чэрвеня яны кажуць, што былі падпісаныя ці рабілі рэпосты з "экстрэмісцкіх" суполак. Па якіх артыкулах іх абвінавачваюць, не ўдакладняецца. Сяргей Шарапаў у відэа сказаў, што з'яўляецца афіцэрам запасу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства