viasna on patreon

Магілёўца асудзілі на 6 месяцаў калоніі за сарваны дзяржаўны сцяг. Апеляцыйную скаргу не задаволілі

2024 2024-06-13T17:33:22+0300 2024-06-13T17:33:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzjarzhauny-scjah_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 28 сакавіка асудзілі Дзмітрыя Пузікава паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Зарычнюк прызначыла Дзмітрыю шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Апеляцыйную скаргу Дзмітрыя не задаволілі, прысуд пакінулі без зменаў.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 21 студзеня 2024 года ў стане алкагольнага ап’янення сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынку крамы і зламаў дрэўка.

Дзмітрый цалкам прызнаў віну. Яму прызначылі прымусовае лекаванне ад алкагалізму.

У Магілёўскім абласным судзе шостага чэрвеня судовая калегія разгледзела апеляцыйную скаргу Дзмітрыя, але пакінула прысуд суда Кастрычніцкага раёна Магілёва без зменаў, а скаргу не задаволіла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства