viasna on patreon

"Мы тут, бо так кажуць нашыя сэрцы": акцыя салідарнасці з палітзняволеным адвакатам Максімам Знакам Фота

2024 2024-06-11T16:14:00+0300 2024-06-11T17:27:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/znak-2024-06-11-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Вільні, насупраць будынка Беларускай амбасады,11 чэрвеня прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволеным беларускім адвакатам Максімам Знакам. Мерапрыемства было арганізаванае Саветам адвакатаў Літвы і падтрыманае беларускімі адвакатамі і актывістамі, каб заявіць ва ўвесь голас аб беззаконні ў дачыненні да зняволенага за сваю прафесійную дзейнасць беларускага калегі, ад якога амаль 16 месяцаў няма ніякіх звестак.

znak-2024-06-11-2.jpg
Прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна

Адвакат Яўген Пыльчанка, які ў сваю чаргу бараніў адваката Максіма Знака, за што пазбавіўся ліцэнзіі і быў вымушаны пакінуць краіну распавёў пра дзейнасць Максіма ў выбарчай кампаніі 2020 года, пра ягоны пераслед і адзначыў, што постаць Максіма Знака вылучаецца сярод іншых:

“Ён яскрава паказаў, як мусіць паводзіць сябе адвакат, каб адпавядаць зместу, мэтам і пакліканням прафесіі.”

znak-2024-06-11-8.jpg
Яўген Пыльчанка.

Старшыня Савет адвакатаў Літвы Міндаугас Кукайціс казаў аб тым, што прафесія адваката патрэбная людзям да таго часу, калі чалавеку патрэбна бараніць свае правы.

“А сёння мы сабраліся тут, каб бараніць самога адваката, мы тут, бо так кажуць нашыя сэрцы, мы тут, каб гучна сказаць пра канкрэтнага чалавека, каб сказаць пра катаванні, якія ў дачыненні да яго выкарыстоўваюцца, пра сітуацыю з інкаммунікада, у якой знаходзіцца вязень сумлення”.

znak-2024-06-11-9.jpg
Старшыня Савет адвакатаў Літвы Міндаугас Кукайціс.

Максім Знак не толькі адвакат. Як адзначыла ў сваім выступе беларуская паэтэса Сабіна Брыло, ён яшчэ і творчая асоба і ягоная творчасць прыносіць нам святло і надзею. Ён змог, калі была такая магчымаць ў СІЗА, пісаць і перадаваць на волю запісы і вершы, якія зараз апублікаваныя ў кнізе “Зэкамерон”. Яна прачытала ўрывак з новай кнігі адваката.

znak-2024-06-11-7.jpg
Сабіна Брыло

"Максіма пераследуюць яшчэ і за ягоную місіянерскую жыццёвую пазіцыю, якая нясе пагрозу і небяспеку рэжыму", – казала Сабіна Брыло.

На завяршэнне мітынгу адбылася прэм’ера песні на верш Максіма Знака, перакладзены на літоўскую мову. Музыку для яе напісаў таксама Максім. Песня прагучала ў майстарскім выкананні Гедраса Арбачаўскаса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства