viasna on patreon

Дзянісу Дзікуну дадалі 2 калоніі па новай крымінальнай справе. Ён падаў апеляцыйную скаргу

2024 2024-06-11T15:34:16+0300 2024-06-11T15:56:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzikun_dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Горацкага раёна 25 сакавіка вынеслі прысуд палітзняволенаму Дзянісу Дзікуну. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Наталля Фамічова прызначыла яму яшчэ два гады зняволення ў дадатак да 23 гадоў пазбаўлення волі, піша "Гомельская Вясна". Палітвязень абскардзіў рашэнне суда і цяпер чакае апеляцыю.

Дзяніс Дзікун

Нагадаем, напрыканцы 2022 года трох "рэйкавых партызанаў" са Светлагорску асудзілі да 21-23 гадоў калоніі. Дзяніса, Алега Малчанава і Дзмітрыя Равіча абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі "Жэрдзь-Астанкавічы" 28 лютага  на чацвёрты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за "здраду дзяржаве" і рэгістрацыю ў плане "Перамога" і сувязь з BYPOL.

У выніку "Беларускай чыгунцы" нанесены ўрон у памеры больш за 54 тысяч рублёў, які быў часткова (7,5 тыс. рублёў) кампенсаваны ў ходзе папярэдняга расследавання крымінальнай справы. Жыхароў Светлагорска затрымалі 4 сакавіка і змясцілі пад варту. Яшчэ да суда іх унеслі ў "Спіс тэрарыстаў".

Ад 21 да 23 гадоў калоніі: асудзілі трох светлагорскіх "партызанаў" за дыверсію на чацвёрты дзень вайны

Дзмітрыя Равіча асудзілі да 22 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Дзяніса Дзікуна — да 23 гадоў, Алега Малчанава — да 21 года, піша "Гомельская Вясна".

Працэс тры месяцы праходзіў у закрытым рэжыме, таму пазіцыя палітвязняў па справе невядомая. Прысуд вынес суддзя Анатоль Сотнікаў.

Дзяніса напрыканцы красавіка 2023 года перавялі ў горацкую калонію, дзе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў ПКТ. Пазней па ініцыятыве адміністрацыі калоніі супраць палітвязня ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

25 сакавіка ў Горках суддзя Наталля Фамічова прызнала яго вінаватым і прызначыла яму яшчэ два гады зняволення ў дадатак да 23 гадоў пазбаўлення волі.

У Магілёўскім абласным судзе 18 чэрвеня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Дзяніса. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва.


Падтрымайце Дзяніса: 

Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Дзяніс Сяргеевіч Дзікун

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства