viasna on patreon

Затрыманні акцёра і выкладчыка: хроніка рэпрэсій у першыя дні чэрвеня Дапоўнена

2024 2024-06-03T16:51:00+0300 2024-06-19T21:25:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alahverdzian_kiryl.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-3 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У "экстрэмісцкім" тэлеграм-канале "экстрэмісцкага фармавання" Belsat прызналі "экстрэмісцкім" адзін допіс

Суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» адзін допіс у тэлеграм-канале Belsat — гэта пост пра тое, як мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр падтрымлівае вайну з Украінай.

Адзначым, што раней Belsat быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем», а ягоныя сацсеткі дадаткова — «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты «МОВА ТУТ», «Mikałaj Łukašenka Ž # КрывiяТг», «ШапитоДичь», «Народный репортер»;
  • Youtube-каналы «БелДиаспораТВ», «Belarusian Americans Org»;
  • Facebook-старонкі «Беларускi нацыянальны кангрэс», «Сергей Петрухин»;
  • Старонка ва «Укантакце» «NEXTA Белоруссия 97%. Поддержка. Помощь»;
  • Старонкі ў «Аднакласніках» «Новости Беларуси от Reform.nеws», «Сяргей Пятрухiн»;
  • Instagram-старонка «kaciaberlin»;

Прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча прызналі «экстрэмісцкай»

Суд Жыткавіцкага раёну 24 траўня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прадмову Язэпа Янушкевіча да збора твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Адзначым, што двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» у лістападзе 2023 году тым жа судом Жыткавіцкага раёну. Пазней рашэнне раённага суда адмяніў прэзідыум Гомельскага абласнога суда 11 сакавіка 2024 года.

Цяпер гэты самы двухтомнік беларускага класіка зноў з'явіўся ў адпаведным спісе на сайце Мінінфарма — аднак на гэты раз «экстрэмісцкай» прызнаная толькі прадмова да яго.


Затрыманы вартаўнік мсціслаўскага будаўнічага каледжа Станіслаў Сцепчанкоў

На "пакаяльным відэа" мужчыну прымусілі сказаць, што ён распаўсюджваў «экстрэмісцкія» і нацысцкія матэрыялы, а таксама прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога".


Затрыманы выкладчык БДУ Алег Насань 

Сцвярджаецца, што затрыманы быў падпісаны на "экстрэмісцкія рэсурсы", у 2020-ым годзе "падтрымліваў апазіцыю", а таксама звяртаўся ў чат-бот "Чорнай кнігі Беларусі". 


Акцёра Кірыла Аллахвердзяна затрымалі за супрацу з незалежным СМІ

Яго абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК) праз тое, што ён здымаўся ў міліцэйскай форме ў роліках Belsat. Абноўлена: Праз пэўны чат Кірыл выйшаў на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства