viasna on patreon

Пасьля сустрэчы грамадзкасьці з прадстаўнікамі Народнай кааліцыі “Пяцёрка+” у Гародні міліцыянты затрымалі аўтамабіль з улёткамі, які належыць кіраўніку абласной арганізацыі АГП Уладзіміру Чырвоненку

2004 2004-04-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Здарэньне адбылося 7 красавіка пасьля сустрэчы грамадзкасьці з прадстаўнікамі Народнай кааліцыі “Пяцёрка+”, якія прыехалі з Менску. Сярод іх быў і Станіслаў Шушкевіч.

Пасьля сустрэчы каля польскага генэральнага консульства міліцыя затрымала машыну з улёткамі, якая належыць Уладзімеру Чырвоненку. Гэта адбылося прыблізна ў 20 гадзінаў вечара. Міліцыянты абшукалі машыну. У РАУСЕ супрацоўнікі міліцыі пералічылі ўлёткі і склалі пратакол. Міліцыя яшчэ затрымала чатырох чалавек, якіх таксама даставілі ў Ленінскі РАУС, -- паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства