viasna on patreon

Затрыманне грамадзянкі Украіны, арышт кватэры айцішніка: хроніка пераследу 29-30 траўня Дапоўнена

2024 2024-05-30T14:40:00+0300 2024-05-30T16:25:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kacjaryna-harscjuczenka_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29-30 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Брэсце затрымалі арганізатара мерапрыемстваў і вядучага святаў

juras-kapucki_ruslan-danilkovicz_1.jpg
Юрась Капуцкі і Руслан Данілковіч

На "пакаяльным" відэа ад 30 траўня затрыманы Юрась Капуцкі "прызнаецца" ў тым, што распаўсюджваў "экстрэмісцкія матэрыялы", прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога" і ў сваім інстаграме размясціў пост, у якім быў вокліч "Слава Украіне! Героям Слава!".

Яго сябра — Руслана Данілковіча — затрымалі за тое, што ў яго інстаграме быў фотаздымак, дзе мужчына стаіць побач з нацыянальным сцягам.


18-гадовую грамадзянку Украіны затрымалі на беларускай мяжы

kacjaryna-harscjuczenka_1.jpg
Кацярына Гарсцючэнка. Фота: spring96.org

Як стала вядома праваабаронцам, 29 траўня Кацярына Гарсцючэнка вярталася з Польшчы ў Беларусь. На мяжы яе затрымалі за фотаздымак 4-гадовай даўніны ў тэлефоне. Праз вайну ва Украіне дзяўчына атрымала ў Беларусі статус дадатковай аховы, дзе пражывала апошнія два гады.

На дадзены момант Кацярына знаходзіцца ў Брэсцкім ІЧУ. Ёй не даюць звязацца з роднымі. Далейшыя абставіны высвятляюцца.


За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрымалі адразу пяць сяброў

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі "пакаяльнае відэа" з затрыманымі мужчынамі.


Кватэру беларускага айцішніка арыштавалі пасля акцыі за мяжой

Сваёй гісторыяй з dev.bу падзяліўся адзін з чытачоў.

"Ад канца красавіка амаль кожны дзень у кватэру стаў хтосьці прыходзіць і стукаць у дзверы. Ані званка ў дамафон, ані званка ў дзверы. Мама (яна прапісаная ў кватэры) прынцыпова нікому не адчыняла і да дзвярэй не падыходзіла. Праз два тыдні ў дзверы ўжо не стукалі. Іх адразу вынеслі, вырашыўшы, мабыць, што ў кватэры нікога няма.

Выявілася, гэта былі супрацоўнікі КДБ. Іх прыход быў звязаны з маім удзелам у «экстрэмісцкай дзейнасці». Я быў пару разоў на замежных акцыях, бачыў людзей, якія вялі здымку, меркаваў, што гэта маглі быць як і мясцовыя спецслужбы, так і засланцы з Беларусі. Такім чынам зацікавіліся і маім знаёмым, які апошні раз быў на Дні Волі год таму.

Кватэру арыштавалі, апісалі маёмасць.

Усю апісаную маёмасць перадалі маме на адказнае захоўванне. Іншых падрабязнасцяў не ведаю, бо з мамы ўзялі падпіску аб неразгалошванні".


Сілавікі затрымалі акцёра Тэатра юнага гледача

aljaksandr-hladki.jpg
Аляксандр Гладкі

Сцвярджаецца, што ён быў падпісаны на "экстрэмісцкія рэсурсы" і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога".

Паводле інфармацыі "Медыязоны", затрыманы — Аляксандр Гладкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства