viasna on patreon

У Варшаве на кніжным кірмашы "Вясна" прачытала лекцыю пра Алеся Бяляцкага

2024 2024-05-27T12:42:03+0300 2024-05-27T12:50:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kirmash_92.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботу, 25 траўня, у Палацы культуры і навукі ў Варшаве на кніжным кірмашы Праваабарончы цэнтр "Вясна" зладзіў лекцыю пра заснавальніка арганізацыі, палітвязня і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру (2022) Алеся Бяляцкага. 

Праваабаронца "Вясны" Марына Кастылянчанка падчас сустрэчы распавяла пра cтудэнцкія гады Алеся Бяляцкага, заснаванне арганізацыі, крымінальны пераслед і турэмнае зняволенне Нобелеўскага лаўрэата.

Таксама праваабаронца распавяла, як можна падтрымаць Алеся і яго дзейнасць, падкрэсліўшы важную ролю ў распаўсюдзе і розгаласе інфармацыі пра рэпрэсіі ў адносінах не толькі заснавальніка "Вясны" і яго паплечнікаў, але і ўсіх беларусаў і беларусак. 

kirmash_21.jpg
Марына Кастылянчанка падчас выступу. Фота: spring96.org

"Алесь заўсёды быў побач з народам, выходзіў на масавыя акцыі пратэсту, каб падтрымаць людзей у барацьбе за дэмакратыю і свабоду. Клапаціўся пра паплечнікаў і сябраў арганізацыі, але сам застаўваўся ў Беларусі нават пад пагрозай крымінальнага пераследу.

Улады спрабавалі спыніць дзейнасць "Вясны" праз вялізарныя тэрміны зняволення кіраўніка арганізацыі і калегаў. Але мы працягваем нашу працу, якую амаль тры дзесяткі гадоў таму распачаў Алесь, і не спынімся, пакуль усе не будуць вольныя", — распавяла Марына падчас выступу.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца, пісьменнік, заснавальнік праваабарончага цэнтра "Вясна", палітвязень. Разам з калегамі яго затрымалі 14 ліпеня 2021 года, а пазней асудзілі да 10 гадоў калоніі. Падчас сваяго знаходжання за кратамі праваабаронца быў абвешчаны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.


Больш дазнацца пра асобу выбітнага праваабаронцы Алеся Бяляцкага можна на адмысловым сайце:

АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ: АД СТУДЭНЦКАГА РУХУ ДА НОБЕЛЕЎСКАЙ ПРЭМІІ МІРУ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства