viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-05-21T11:51:01+0300 2024-05-21T20:05:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 21 траўня:

Падзея: 21 траўня — Дзень  палітвязня ў Беларусі. Сёлета тэмай дня палітвязня ў Беларусі абрана права на здароўе і медыцынская дапамога ў зняволенні.

"Беларускія ўлады проста крадуць у людзей жыццё", адзначае праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч.

А ў Варшаве прайшла акцыя "Муры", прымеркаваная да Дня палітвязняў.

Каментар эксперта: 17 траўня — Міжнародны дзень супраць гамафобіі, трансфобіі і біфобіі.

"Гамафобія — гэта разнавіднасць ксенафобіі", — адзначае сузаснавальнік праваабарончай ініцыятывы "Журналісты за талерантнасць Алег Ражкоў.

"Гэта тое, з чым сутыкаліся беларусы і беларускі гадамі", — адзначае прадстаўніца па сацыяльная палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова.

Каментар: Праваабаронцу “Вясны” Алену Маслюкову ўнеслі ў базу расейскага вышуку.

"Праваабаронцы ім костка ў горле",каментуе Алена Маслюкова.

Viasna96 · 2024-05-21 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства