viasna on patreon

Затрыманне шматдзетнай маці і абнаўленне "экстрэмісцкіх" спісаў: хроніка пераследу 4-5 красавіка

2024 2024-04-05T17:00:00+0300 2024-04-08T16:32:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hanna-malantaeva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-5 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі затрымалі былога палітвязня Паўла Чуркіна па падазрэнні ў супрацоўніцтве з Галоўным упраўленнем разведкі Міністэрства абароны Украіны

Пра гэта стала вядома 5 красавіка.

Падчас затрымання Чуркін на камеру паведаміў, што, маўляў, здымаў размяшчэнне "Іскандэраў", каб потым перадаць кадры УСУ. Такое заданне беларусу нібыта далі ў ГУР МА Украіны.

У якасці пацвярджэння, што Чуркін, маўляў, быў завербаваны спецслужбамі Украіны, аўтары сюжэту прадэманстравалі ролік, дзе мужчына на камеру чытае нешта падобнае на тэкст прысягі Украіне. Прапагандыстка сцвярджае, што цяпер Чуркіна падазраюць у здрадзе дзяржаве (артыкул 356 КК).

У 2021 годзе Паўлу прызначылі 1 год пазбаўлення волі за «абразу Лукашэнкі».


Хрысціянскі прапаведнік і шматдзетны бацька Сяргей Мельянец арыштаваны яшчэ на 12 сутак

sjarhei-meljanec_1.jpg
Сяргей Мельянец

Пра гэта паведаміла "Хрысціянская візія" 5 красавіка. 

Раней паведамлялася, што ён атрымаў 13 сутак арышту, пасля якіх не выйшаў на волю.


Беларуса, які адбывае тэрмін на "хіміі", арыштавалі на 15 сутак за падпіску на "Краіну для жыцця"

Як паведамілі праўладныя крыніцы 5 красавіка, мужчына адбывае свой тэрмін паводле ч.2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку).


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 28 чалавек — цяпер у ім 3960 прозвішчаў

5 красавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод іншых, у спіс дадалі пенсінерку з Мазыра Ірыну Сапрыгіну, прадпрымальніка з Круглага Аляксандра Каліна, асуджанага за відэа з ваеннай тэхнікай інжынера з Брэста Аляксандра Бойку.


Сацсеткі праекту аматараў цяжкай музыкі "ByMetal" прызнаныя "экстрэмісцкімі"

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Гомельскага раёну 2 красавіка. У апісанні старонкі "ByMetal" у Instagram пазначана — "Metal music of Belarus. Цяжкая музыка як частка нацыянальнай культуры Беларусі ў еўрапейскім і сусьветным кантэксьце".

Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіла Facebook-старонка "Монтик Иван", TikTok-старонка "YouTube Беларусi", сацсеткі праектаў "Лахвiч" і "Тутэйшы Шляхцiч", а таксама Instagram-старонкі "usual_morningg" і "shkola_videoblogera".


За ўдзел у пратэстах затрыманы жыхар Брэста Яўген Мельнічук

evhenii-melniczuk.jpg
Яўген Мельнічук

На "пакаяльны" відэа ад 4 красавіка ён "прызнаўся" ў тым, што падчас акцыі "махаў рукой" натоўпу, кажучы "атачайце АМАП", і кідаў камяні, паведаміла "Медыязона".

У Гомелі на 15 сутак арыштавалі начальніка Праектнага інстытута "Гомельгіпразем"

andrei-varueu.jpg
Андрэй Варуеў

Як паведаміў 4 красавіка "Флагшток", гаворка ідзе пра Андрэя Варуева — начальніка трэцяга аддзела па землеўпарадкаванні Рэспубліканскага дачэрняга ўнітарнага прадпрыемства "Праектны інстытут "Гомельгіпразем".

Яму прызначылі 15 сутак арышту паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).


У Ветцы была затрымана шматдзетная маці Ганна Маналтаева

hanna-malantaeva.jpg
Ганна Маналтаева

2 красавіка ў судзе Веткаўскага раёна суддзя Вольга Сычова разглядала адміністрацыйную справу паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), якая была заведзена на Маналтаеву. Вынік суда высвятляецца.

Ганна Маналтаева — маці 4-х непаўнагадовых дзяцей. У 2023 годзе яна была ўзнагароджана Ордэнам Маці, паведаміла "Гомельская Вясна".


Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю

Фота
Рыгор Кастусёў

Пра гэта ў Facebook 4 красавіка напісаў зяць старшыні партыі БНФ Дзмітрый Антончык.

"Рыгору Кастусёву 25 сакавіка зрабілі аперацыю - вывелі катэтар з мачавога пузыра... і адразу з аперацыйнага стала адправілі ў камеру...".

Нагадаем, Кастусёва асудзілі да 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Рыгор Андрэевіч Кастусёў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства