viasna on patreon

Ініцыятыву "politzek.mе" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем": хроніка пераследу 3 красавіка

2024 2024-04-03T12:46:00+0300 2024-04-03T17:42:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/politzek.me.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Гродне перад навучэнцамі каледжа паказальна ўзялі пад варту дзяўчат, якія раней падпалілі чырвона-зялёны сцяг

Як сцвярджаецца ў праўладных крыніцах, у ноч на 1 красавіка дзве дзяўчыны падпалілі сцяг на адным з адміністрацыйных будынкаў. Іх дзеянні патрапілі на камеры відэаназірання.

Адна з дзяўчын — беспрацоўная, другая — навучэнка каледжа, у якім і правялі паказальны працэс узяцця пад варту.

Вядома, што дзяўчынам 22 і 23 гады.


Сілавікі затрымалі супрацоўніка ААТ "Нафтан"

На "пакаяльным відэа" ад 3 красавіка затрыманы "прызнаецца" ў тым, што "быў зарэгістраваны ў экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах", пісаў там каментары, а таксама нядобра выказваўся аб Мікалае Карпянкове.


Ініцыятыва "politzek.mе" прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем"

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 2 красавіка.

"politzek.mе" – платформа па абароне правоў і інтарэсаў беларусікх палітвязняў. Ініцыятыва пачала дзейнічаць у канцы 2020 года ў адказ на масавыя рэпрэсіі ў краіне. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства