viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-03-12T11:23:36+0300 2024-03-12T18:49:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 12 сакавіка:

Падзея: Святлана Ціханоўская правяла брыфінг, на якім ўзгадала тых палітвязняў, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада. Гэта Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Максім Знак і Ігар Лосік.

"Інкамунікада — гэта спосаб катавання", — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Па-за межамі: Што такое вязень сумлення і як напісаць расейскім палітвязням? Размова з актывісткай з Amnesty International Наталляй:

"У Беларусі горш, чым у Расеі".

Крымінальны пераслед: Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка — пра новую крымінальную справу па спецвытворчасці, заведзеную супраць яго:

"Улада спрабуе мяне прымусіць замаўчаць".

Каментар эксперта: Псіхалагіня Вольга Вялічка — пра сваю кнігу "Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме".

Viasna96 · 2024-03-12 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства