viasna on patreon

Палітвязню Алегу Рубцу прызначылі яшчэ паўтара года зняволення

2024 2024-03-08T10:55:18+0300 2024-03-08T11:07:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubec_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе г. Жодзіна 7 сакавіка агучылі прысуд палітвязню Алегу Рубцу па новай крымінальнай справе. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Святлана Самусева прызнала хлопца вінаватым і прызначыла яму ў дадатак да пяці з паловай годоў зняволення яшчэ паўтара года калоніі. Раней Алега асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Пінску ў 2020 годзе (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). 

Алег Рубец

Алег скончыў ліцэй у Пінску і працаваў трактарыстам па адпрацоўцы. Яго затрымалі ў Пінску 10 жніўня 2020 года за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Пры затрыманні хлопца моцна збілі.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка 2021 годапрызначыў палітвязню пяць гадоў і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

14 палітвязняў "пінскай справы" пазбавілі волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў

Суддзя Яўген Брэган асудзіў усіх 14 палітвязняў на тэрміны ад пяці з паловай да шасці з паловай гадоў калоніі.

Тэрмін яго накіравалі адбываць у наваполацкую калонію № 1. Увесь час адміністрацыя ўстановы ціснула на Алега: яго шмат разоў адпраўлялі ў штрафны ізалятар, а потым перавялі ў ПКТ. У чэрвені 2022 года наваполацкая суддзя Вольга Баліка пастанавіла перавесці Алега на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.

Але ціск не скончыўся і ў жодзінскай турме № 8. У штрафным ізалятары за апошні год Алега ўтрымлівалі больш за 200 сутак, у тым ліку і па некалькі месяцаў запар.

Напрыканцы 2023 года стала вядома, што на палітвязня завялі новую крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Справу 27 лютага 2024 года у Жодзіне пачала разглядаць суддзя Святлана Самусева. 7 сакавіка суд агучыў прысуд: дадаць да пяці з паловай годоў зняволення яшчэ паўтара года пазбаўлення волі.


Пакуль прысуд не ўступіў у сілу, Алега можна падтрымаць грашовымі пераводамі і пасылкамі: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алег Віктаравіч Рубец 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства