viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-02-13T15:43:22+0300 2024-02-13T17:29:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 12 лютага:

Праваабарончы слоўнік: Як паўстаў Сусветны дзень радыё, які адзначаецца 13 лютага.

"У мяне ёсць мара", — сказаў Марцін Лютэр Кінг у сваёй знакамітай прамове на радыё.

Па-за межамі: Аксану Хіневіч, маці экс-палітвязня, якая цяпер ў Вільні, праз Viber асудзілі за Е-дастаўку. Аўдыя з суда, які адбыўся па-за межамі, і пачуем сцісла ў рубрыцы. А таксама — каментар праваабаронцы з Барысава Алега Мацкевіча:

"Ні аб якім справядлівым судовым разбіральніцтвы не магло быць размовы".

Час выбараў: пра рэгістрацыю ініцыятыўных груп і не толькі:

"Імітуюць нейкі працэс з уключэннем народа", — адзначае юрыст "Вясны" Павел Сапелка.

Каментар: Музыка і лідар гурта Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў каментуе сваё уключэнне ў спіс "тэрарыстаў".

Viasna96 · 2024-02-13 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства