viasna on patreon

Беларускіх праваабаронцаў дадалі ў базу вышуку ў Расіі Дапоўнена

2024 2024-02-13T15:06:34+0300 2024-02-13T17:44:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalazh_bel-pravaabaroncy-u-vyshuku.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Расійская "Медиазона" вывучыла базу вышуку МУС Расіі. На гэта звярнула ўвагу "Медиазона Беларусь". У спісе апынуліся і беларускія праваабаронцы. "Вясна" запытала ў іх: як яны паставіліся да гэтай навіны?

Хто ў расійскай базе вышуку

kalazh_bel-pravaabaroncy-u-vyshuku.jpg
Зверху: Наталля Сацункевіч, Леанід Судаленка, Ігар Казмерчак. Знізу: Марыя Тарасенка, Уладзімір Хільмановіч, Зміцер Салаўёў

Наталля Сацункевіч, праваабаронца ПЦ "Вясна"

"Я ведаю ўжо даўно пра ўзбуджаную крымінальную справу супраць мяне. Хаця беларуская ўлада ніякіх папер мне дасылала і ніяк не інфармуе. Гэта тыповыя паводзіны, на жаль. У гэтых умовах немагчыма рэалізаваць права на абарону, напрыклад.

Я ўспрымаю крыміналку як натуральныя наступствы публічнай праваабарончай дзейнасці ў Беларусі зараз. Такая сітуацыя. Нагадваю сабе, што калегі і сябры за кратамі, а я толькі ў вышуку.

У мяне ёсьць бясплатная парада для праваахоўных органаў Расіі: абвесціць у вышук сапраўдных злачынцаў. Тых, хто катаваў людзей у Беларусі ў жніўні 2020-га і зараз. І тых, хто здзейсняе ваенныя злачынствы на вайне ва Украіне".

Ігар Казмерчак, аршанскі праваабааронца і рэдактар сайта orsha.eu

"Я ведаў, што гэта будзе, бо следчая, якая займалася маёй справай на пачатку, казала, што будзе падаваць мяне ў міждзяржаўны вышук, таму окей. Цяпер я ні ў Беларусь, ні ў Расію не ўязджаю".

Марыя Тарасенка, праваабаронца, актывістка, валанцёрка

"Калі я выехала за межы Беларусі, то я да гэтай навіны стаўлюся вельмі нейтральна. Бо гэта чарговы маразм, які дэманструюць мала таго што ўлады Беларусі, так за імі яшчэ пацягнуліся ўлады Расіі. Гэта такое спалучэнне дзвюх дыктатур, якія аб’ядўналіся ў пераследзе актыўных людзей. Людзей, якія выступаюць супраць гэтых дыктатур, супраць вайны. І таму ім зручна разам ажыццяўляць пераслед сумленных людзей".

 Леанід Судаленка, праваабаронца і былы палітвязень

"Цягам жыцця мяне ніколі і нічога не звязвала з расійскай імперыяй! Хіба толькі пасля выхаду з турмы, калі дзякуючы адсутнасці мяжы я змог праз яе межы выехаць у краіны Еўразвязу. Бо “экстрэмісты” ад улады нават пасля вызвалення працягвалі ў маім дачыненні рэпрэсіі. Яны праз 100 дзён пасля ад'езду распачалі новую крыміналку, бо ведаюць, калі мяне і такіх як я пакінуць у пакоі, тады па экстрэмістскіх артыкулах у турмы прыйдзецца ехаць ім. Тое, што сёння робяць гэтыя людзі ў пагонах і мантыях, інакш як экстрэмізмам не назваць, яны вяртаюць нас да самых горшых практык часоў СССР. Заўтра яны пачнуць адпраўляць беларусаў у Варкуту і Магадан, бо месц у беларускіх турмах на ўсіх не згодных дакладна не хопіць. Увогуле, сумна назіраць, як наша любімая краіна страчвае свой суверэнітэт. Сёння адзіныя крымінальныя ды ядзерныя базы, заўтра з’явяцца вайсковыя. Сумна ўсе гэта, але ж мы становімся сведкамі страты суверэнітэту. Вось аб чым мае думкі зараз. А што тычыцца расійскага вышуку, я не думаю што з імі хтосьці ў Інтэрполе сур’ёзна будзе размаўляць пра рэпрэсіі ды палітычны пераслед!"

Таксама ў базу расійскага вышуку трапілі праваабаронца Зміцер Салаўеў (асуджаны на восем гадоў калоніі завочна),  журналіст і правааабаронца Уладзімір Хільмановіч (на якога завялі крымінальную справу "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"), віцебскія праваабаронцы Павел Левінаў і Ірына Траццякова

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства