Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 6 лютага:
Падзея: Дзве выставы адкрылііся ў Варшаве:
- "Бязвінныя" ілюстратаркі Яўгеніі Палуян — уключае ў сябе каля 300 партрэтаў людзей, якія кінуты за краты рэжымам па палітычных матывах.
- "У сэрцы – Беларусь" — выстава беларускага палітвязня Паўла Севярынца.
Асоба: Гісторыя журналістка-фрылансера Яўгена Сухаверха, які двойчы пабываў на адміністрацыйных сутках у Маладзечна:
"Яны выдатна ведаюць, што ніхто старонку не перагортваў, што ўсе добра памятаюць 2020 год і што пратэсныя настроі ў грамадстве захоўваюцца".
Каментар: Як пісалі лісты салідарнасці ў Варшаве і Батумі:
"Па кропачцы, па кропачцы, але гэта рабіць варта".