viasna on patreon

Мужчыну асудзілі за ўдзел у Маршы ў будынку ўніверсітэта перад студэнтамі і выкладчыкамі

2024 2024-02-02T15:42:58+0300 2024-02-02T15:42:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_univer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што 5 снежня 2023 году 33-гадовага спецыяліста аддзела продажаў Сяргея Назаранка асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел ў мірным сходзе ў 2020 годзе.

Адметна, што справу разглядалі не ў будынку суда Савецкага раёна, а на "выязным" пасяджэнні: не ў будынку суда, а ў Беларускім аграрным тэхнічным універсітэцеПасля судовага разбору суддзя Вольга Емяльянчанка выступіла перад студэнтамі на тэму: "Крымінальная і адміністрацыйная адказнасць за парушэнне грамадскага парадку і грамадскай маральнасці". 

yemelianchanka_sud.jpg
Вольга Емельянчанка

Сяргея Назаранка прызналі вінаватым у тым, што падчас аднаго з Маршаў у 2020 годзе ён "рухаўся па праезнай частцы дарогі, блакаваў рух транспартных сродкаў, у тым ліку грамадскага транспарту" у Мінску. Мужчына прызнаў віну. Адным з галоўных доказаў па справе стаў фотаздымак, дзе "аб'ектыўна зафіксаваныя абвінавачаным дзеянні ў складзе з нявызначанымі асобамі". Вядома, што да суду ён быў на волі пад закладам у памеры 7400 рублёў.

sud_univer.jpg
Пасяджэнне ў будынку ўніверсітэта

Акрамя гэтага, вядома пра яшчэ адзін прысуд, які Вольга Емельянчанка вынесла паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу ў лістападзе 2023 году ў судзе Савецкага раёну Мінска. Намесніка дырэктара адной з мінскіх арганізацый 30-гадовага Аляксандра Русакова асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Да суду ён знаходзіўся пад закладам у памеры 11 100 рублёў. 


У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды паводле "народнага" артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу. Па гэтым артыкуле людзей судзяць за ўдзел у мірных сходах у 2020 годзе. Вядома, што толькі за гэты тыдзень па ўсёй краіне прайшло не менш за 27 судовых пасяджэнняў, дзе беларусаў і беларусак абвінавачвалі ва ўдзеле ў Маршах. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства