Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 23 студзеня:
Асоба: Палітвязня Рыгора Кастусёва перавялі на турэмны рэжым. Што кажа яго сваяк і як адрэагавалі праваабаронцы на гэтую навіну?
"У спадара Рыгора пагаршаецца здароўе".
Каментар: У Беларусі кожны тыдзень папаўняецца спіс інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкімі матэрыяламі. Сярод іх — тэлеграм-канал "Дом творцаў" і тэлеграм-канала мастака Улада Бохана:
“Гэта ж зараз лічыцца як прызнанне. Святочны настрой адразу з’явіўся…"
Падзея: Беларуская дыяспара ў Беластоку правяла акцыю салідарнасці з арыштаванымі музыкамі беларускіх гуртоў “NIZKIZ”, “TOR BAND” ды іншымі зняволенымі дзеячамі беларускай культуры:
"Ніхто не забыты”.
Каментар эксперта: Кіраўніца праваабарончай арганізацыі "Lawtrend" Вольга Смалянка — пра тое, якія тэндэнцыі па кантролі і ліквідацыі грамадскіх арганізацый назіраліся ў Беларусі за мінулы год; наколькі бяспечны ўдзел актывістаў на судах па ліквідацыі арганізацый у Беларусі; і якія асноўныя перашкоды маюцца для фінансавання грамадзянскіх арганізацый у краіне зараз.