У Хойніцкім раёне, па-ранейшаму, месцаў для агітацыі вельмі мала
Хойніцкі райвыканкам прыняў рашэнне аб вызначэнні ў Хойніцкім раёне месцаў для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі.
Для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў – мітынгаў і пікетавання, якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў дэпутаты мясцовых Саветаў, вызначаная пляцоўка каля Хойніцкага Цэнтра культуры па вул. Калесніка, 13. Гэта месца на працягу двух апошніх электаральных кампаній застаецца адзінай і нязменнай пляцоўкай для агітацыі па-за памяшканнямі.
А вось у пералік памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбарцамі у адрозненні ад папярэдніх выбарах дадаліся новыя месцы: у раёне іх было тры (!), а зараз стала пяць. Гэта:
глядзельная зала раённага Дома культуры;
глядзельная зала Судкоўскага Цэнтра культуры і вольнага часу;
глядзельная зала Глінішчанскага Цэнтра вольнага часу;
глядзельная зала Вялікаборскага Цэнтра вольнага часу;
глядзельная зала Стралічаўскага Цэнтра вольнага часу.
У той жа час паменела месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў. Зараз плакаты і ўлёткі, вырабленыя афіцыйна, можна размяшчаць толькі каля адміністрацыйных будынкаў сельвыканкамаў у будынку аўта- і чыгуначнай станцыі і каля кінатэатра “Юбілейны”. Таксама дазволена вывешваць агітацыйныя матэрыялы ў крамах “Еўраопт", “Дары ад зары” і “Капеечцы” і на спецыяльна ўстаноўленых інфармацыйных тумбах “Адзіны дзень галасавання-2024”. Такіх тумбаў у Хойніках пакуль не заўважана.