viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-01-16T16:25:42+0300 2024-01-16T18:44:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 16 студзеня:

Падзея: У віцебскай калоніі № 3 памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько. Прычына — пнеўманія.

"Гэта забойства ад імя дзяржавы", — кажа былы палітзняволены Леанід Судаленка, які правёў свой тэрмін у той жа калоніі, што і Вадзім Храсько.

Тым часам праваабаронцы нагадваюць:

"Не маўчыце, калі ваш родны ў цяжкім стане за кратамі, паведамляйце пра гэта праваабаронцам!"

Час выбараў: Што значыць прыцягненне адміністрацыйнага рэсурса ў выбарах, як гэта адбывалаася ў беларусі і ці заўсёды гэта дрэнна?

Асоба: Былы палітзняволены Валянцін Лабачоў распавёў пра ўмовы ў беларускіх калоніях, сустрэчы з Віктарам Бабарыка і жыццё пасля вызвалення.

Viasna96 · 2024-01-16 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства