viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-01-02T17:49:15+0300 2024-01-09T18:31:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 2 студзеня:

Праваабарончы слоўнік: Як рэпрэсавалі калядную ялінку? Сімвал галоўнага зімовага свята спрабавалі забараніць за “германскае паходжанне”, пасля змагаліся як з “буржуазным забабонам”, затым акцэнт быў зроблены на рэлігійнасць.

Асоба: Былы палітзняволены Віктар Акцістаў мае асабістыя ўспаміны пра Новыя гады: яго асудзілі на Новы год, а з калоніі ён выйшаў таксама перад гэтым святам. У рубрыцы ён распавядае таксама пра важнасць лістоў і пра статус палітзнняволенага.

Каментар эксперта: Падводзім вынкі 2023 года ў галіне правоў чалавека ў Беларусі разам з прадстаўніцай ПЦ "Вясна" Наталляй Сацункевіч.

Viasna96 · 2024-01-02 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства