viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-12-12T14:27:37+0300 2023-12-12T18:54:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 12 снежня:

Падзея: Прэмію праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год уручылі ў Вільні. Не першы раз намінанты і лаўрэаты гэтай прэміі — палітзняволеныя.

"Гэта праява сённяшняга часу", — кажа намеснік старшыні БАЖ і адзін з лаўрэтаўа прэміі Алег Агееў.

Тым часам у цэнтры Вільні да Дня правоў чалавека адкрылася арт-інсталяцыя “Нязломныя”, ппрысвечаная палітзняволеным праваабаронцам “Вясны”:

"Яна зроблена з металічных прутоў, якія ўяўляюць сабой краты, але мы больш думаем пра тое, што нашыя клаегі застаюцца вернымі сваім ідэлам, ідэалам правоў чалавека і дэмакратычным каштоўнасцям. Мы верым у тое, што яны намагаюцца нават за кратамі змагацца за правы чалавека", — кажа прадстаўніца “Вясны” Марына Кастылянчанка.

Час выбараў: Як беларусы замежжа не змогуць галасаваць на выбарах і якімі будуць назіральнікі на выбарах* 2024—размаўляем з экспертам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Паўлам Сапелкам.

Каментар: "Беларусь 23.34"  — дакументальны фільм рэжысеркі Тані Свірэпы. Размаўляем з ёй пра тое, як гэты фільм ствараўся:

"Было цяжка, з намі быў псіхолаг".

Viasna96 · 2023-12-12 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства