Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 28 лістапада:
Час выбараў: У Беларусі 25 лютага 2024 года афіцыйна абвешчаны адзіным днём галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў. А кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" заявіла, што будзе ажыццяўляць маніторынг за гэтымі выбарамі*. Наколькі цяжка далося такое рашэнне, размаўляем з экспертам кампаніі Паўлам Сапелкам:
"Тыя ўмовы, у якіх пачынаецца кампанія, практычна выключаюць правядзенне сапраўдных выбараў".
Падзея: Выстава "Беларускі Мартыралог" прайшла на мінулым тыдні ў Вільні. Складаецца яна з партрэтаў палітвязняў, а стварае іх мастачка Ксіша Анёлава.
А ў Гданьску Перад цэрэмоніяй уручэння прэміі імя Ежы Гедройця адбылася прэзентацыя кнігі "Алесь Бяляцкі", якую выдаў адзін з арганізатараў прэміі – Беларускі ПЭН-цэнтр.
Асоба: Акцыя салідарнасці са палітзняволеным палітыкам Міколам Статкевічам адбылася ў Вільні на плошчы Кудзіркі 26 лістапада. У ёй бралі ўдзел сябры сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" ды іншыя неабыякавыя беларусы Вільні.
Каментар: У Вільні прайшла міжнароднаая акцыя "Невінаватая" — у падтрымку людзей, якія перажылі гендэрна-абумоўлены хатні гвалт. Там выступіла і Яўгенія Доўгая, стваральніца ініцыятывы "Палітвязынка". Які досвед перажываюць жанчыны ў зняволенні?
Каментар: Чаму варта падтрымаць "Вясну" у Шчодры аўторак?