viasna on patreon

На 6 красавіка прызначаны судовы разгляд справы аб ліквідацыі Моладзевага грамадзкага аб’яднаньня “Новая Група”

2004 2004-04-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Новая група” займаецца асьветай і выхаваньнем у галіне права, самакіраваньня і экалёгіі, прызначаны.

Найбольш верагодным вынікам працэсу экспэрты называюць ліквідацыю, бо за апошні год ні адзін з судоў краіны не прызнаў права на існаваньне няўрадавых арганізацыяў.

Як паведаміла прэс-службе Асамблеі НДА выканаўчы дырэктар МГА “Новая група” Элада Гукасава, падставай для ліквідацыі арганізацыі сталі тыя розначытаньні, што маюцца ў рэгістрацыйных дакумэнтах і на пячатцы арганізацыі. Міністэрства юстыцыі пры рэгістрацыі аб’яднаньня дапусьціла памылку: назва арганізацыі згодна з зарэгістраваным Статутам адрозьніваецца ад той, якая пазначаная ў пасьведчаньні аб рэгістрацыі (у Статуце пазначана МГА “Новая Група”, а ў пасьведчаньні - МГА “Новая група”). Таму на пячатцы арганізацыі, вырабленай пасьля ўзгадненьня зь Міністэрствам юстыцыі, зьмешчаная назва, якая адпавядае статуту, але не адпавядае пасьведчаньню аб рэгістрацыі. Вынікам такой нядбайнай працы рэгіструючага органа зьявіўся пазоў аб ліквідацыі “Новай групы”, якая існуе з гэтымі дакумэнтамі ўжо больш за шэсьць год.

Другая прэтэнзія да арганізацыі цалкам адпавядае стылю мінюста: парушэньне ў афармленьні юрыдычнага адрасу. МГА “Новая група” зьмяніла свой юрыдычны адрас у кастрычніку 2003 года, але з таго часу рэгіструючы орган беспадстаўна адмаўляецца зарэгістраваць зьмены ў статуце, нягледзячы на тое, што ўсе дакумэнты аформленыя належным чынам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства