viasna on patreon

Пераслед сваякоў "каліноўцаў", ціск на палітвязняў: хроніка пераследу 20-21 лістапада Дапоўнена

2023 2023-11-21T13:00:00+0300 2023-12-04T11:09:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/backa-paula-kukhty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20-21 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Беларусі новыя "экстрэмісцкія фармаванн" — чат "Окрестина задержанные" і канал "Кааліцыя пратэстных двароў"

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 10 і 15 лістапада адпаведна.

Асобна пазначаны прозвішчы людзей, якія нібыта маюць дачыненні да ініцыятываў:

  • "Окрестина задержанные": Яўгенія Рубцова, Алена Памаха, Рыта Мельнікава, Юры Шаўлюкевіч, Ірына Нікалаева і Таццяна Севярына.
  • "Кааліцыя пратэстных двароў": Дзяніс Баранаў і Віталь Іваноў.

Працягваецца ціск на Міколу Статкевіча 

Мікалай Статкевіч. Фота: hramada.org
Мікалай Статкевіч. Фота: hramada.org

Сваякі Мікалая праз «другія рукі» атрымалі пацверджанне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камэры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару, піша  "Радыё Свабода".

"Яго пазбавілі права на званкі, пазбавілі адзінай на год перадачы і спаткання. Сядзіць у адзіночнай камеры ПКТ, якую рэгулярна чаргуюць з ШІЗА", — паведаміла крыніца, спаслаўшыся на чалавека, які адбывае пакаранне ў іншай калоніі, але нядаўна атрымаў звесткі пра глыбоцкую вязніцу.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу


Сілавікі затрымалі жыхарку Магілёва, якая вярнулася ў Беларусь з Варшавы

valeryja-stakhouskaja.jpg
Валерыя Стахоўская. Фота: скрыншот "пакаяльнага відэа"

На "пакаяльным відэа" ад 21 лістапада дзяўчына кажа, што працуе ў салоне прыгажосці і да гэтага 2 гады жыла ў Польшчы. Сілавікі паведамляюць, што ў дачыненні да затрыманай складзены пратакол за распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў, а яе новы Iphone 15 Pro быў канфіскаваны.

Паводле інфармацыі "Медыязоны", затрыманая — Валерыя Стахоўская.


ГУБАЗіК затрымаў 24-гадовага хлопца за ўдзел у акцыі пратэсту тры гады таму

muzhczyna_zatrymanne.jpg
Скрыншот відэа з праўладнага тэлеграм-канала

Пра гэта 21 лістапада паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.


Старонку спявачкі Маргарыты Ляўчук у Instagram другі раз прызналі "экстрэмісцкай"

10 кастрычніка гэта зрабіў суд Маладзечанскага раёну, а 16 лістапада гэта рашэнне прадубляваў суд Мазырскага раёну, асобна пазначыўшы, што "месцазнаходжанне акаўнта — Рэспубліка Літва".

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

  • Telegram-канал "Мужыцкая Праўда";
  • Instagram-старонка "politzek.mе";
  • Старонка ў "Аднакласніках", Facebook "Это Минск, детка", Telegram-бот "Это Минск, детка", а таксама электронная пошта thisminsk@protonmail.cоm.

У Глыбокім за "распаўсюд экстрэмізму" на 10 сутак арыштавалі начальніка гаспадарчага аддзела кадастравага агенцтва

sjarhei-trocki.jpg
Сяргей Троцкі

Як стала вядома "Віцебскай Вясне" 20 лістапада, 30 кастрычніка суддзя Глыбоцкага суда Аляксандр Аляксеенка пакараў 10 суткамі глыбачаніна Сяргея Троцкага, начальніка гаспадарчага аддзела Глыбоцкага філіяла РУП "Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры" паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Паведамляецца, што мужчына на сваёй старонцы ў "Аднакласніках" размясціў "экстрэмісцкі матэрыял" і спасылку на "экстрэмісцкі" Youtube-канал.

У судзе Троцкі прызнаў сваю віну часткова, але ўсё адно суддзя Глыбоцкага суда пакараў яго 10 суткамі арышту. Мабільны тэлефон не быў канфіскаваны, яго вярнулі ўладальніку. Але пасады начальніка гаспадарчага аддзела Глыбоцкага філіяла РУП "Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры" малады чалавек быў пазбаўлены.


Затрыманую падчас "хапуна" на аграсядзібе "Стулы" звольнілі з працы. Яна спрабавала аднавіцца праз суд

Як стала вядома 20 лістапада праваабаронцам "Вясны", 10 жніўня выконваючая абавязкі дырэктара Кобрынскага дзяржаўнага каледжу сферы абслугоўвання ў вуснай форме паведаміла майстрыцы вытворчага навучання Веры Андрэюк, якая з перапынкам адпрацавала ва ўстанове адукацыі 8 гадоў, што кантракт з ёю не будзе працягнуты. Прычына такога рашэння не была названа. З асабістых крыніцаў праваабаронцам стала вядома, што кіраўніцтва ўстановы адукацыі было вымушана пайсці на скасаванне кантракту па тэлефонным загадзе з органу мясцовай улады.

Гэта можа быць звязана з затрыманнем жанчыны падчас "хапуна" ў аграсядзібе "Стулы", што месціца на ўскрайку Белавежскай пушчы ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Тады ў выходны дзень разам з іншымі наведвальнікамі сям’я Андрэюк прыехала ў "Стулы", каб паглядзець спектакль беларускага народнага тэатру лялек "Батлейка".

Але замест прыемнага адпачынку на прыродзе людзі атрымалі вялікі стрэс праз рэйд сілавікоў на аграсядзібу. Сведкай стала і сямігадовая дачка Веры Андрэюк, якая атрымала вялікую псіхалагічную ад "хапуна", зладжанага АМАПам.


Пяць студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта арыштавалі і аштрафавалі за "экстрэмізм" у інтэрнеце

homelski-dzjarzhauny-medycynski-universi
Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Як паведаміла "Гомельская Вясна", Мікалай Вакульчык, адміністратар інтэрнет-суполкі, захоўваў у ёй "экстрэмісцкія матэрыялы", а Мікалай Лін у суполцы ва "Укантакце" змясціў артыкул, праз які можна было перайсці на канал з "экстрэмісцкімі матэрыяламі". За гэта яны былі арыштаваныя на 15 сутак. Справы разглядаў суддзя Сяргей Кармановіч.

Максім Качайла быў аштрафаваны за тое, што ў сацсетцы на сваёй старонцы размясціў лагатып, уключаны ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў", па якому можна можна было перайсці на канал з "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Кірыл Лукашэвіч тое самае зрабіў у суполцы ва "Укантакце". На іх накладзены штрафы ў памеры 20 базавых велічынь — 740 рублёў (суддзя Таццяна Волкава).

Марына Цюшкевіч перасылала ў месенджары паведамленні з "экстрэмісцкіх" інтэрнет-рэсурсаў. За гэта яна падверглася штрафу ў памеры 10 базавых велічынь — 370 рублёў. Справу разглядаў суддзя Андрэй Сусла.


Палітвязня Аляксандра Францкевіча змясцілі ў ПКТ. Ён чакае перавод у іншую калонію

Аляксандр Францкевіч. Радыё Свабода
Аляксандр Францкевіч. Фота: Радыё Свабода

Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы "Рэвалюцыйнага дзеяння", асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі ў сярэдзіне сакавіка ў івацэвіцкую калонію № 5. Нядаўна стала вядома, што гэту калонію закрываюць — замест яе плануюць адкрыць лячэбна-працоўны прафілакторый. Таму цяпер палітвязень чакае перавод у іншую ўстанову.

Па інфармацыі праваабаронцаў, з верасня Аляксандра змясцілі ў ПКТ на паўгода. Акрамя гэтага, агулам палітвязня ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары 160 сутак.

Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі: ПК № 5, 225293, Івацэвічы, Дзяржынскага, 1, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч


Палітзняволены Павел Вінаградаў паўгода прасядзеў у ШІЗА

Павел Вінаградаў
Павел Вінаградаў. Фота: Радыё Свабода

Пра гэта паведаміла ягоная жонка Святлана ў Facebook.

"Апошнія амаль 6 месяцаў з 7 правёў у ШІЗА з дробнымі перапынкамі. Цяпер атрымаў 2 месяцы ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Свядомасць ясная, малады, прыгожы, разумны – гэта мне павукі ў ШІЗА нашапталі. Гэта строгі рэжым, тут не смажаць бульбу, тут смажаць людзей".

Паўла затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Палітвязня абвінавацілі па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на Лукашэнку) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзілі да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Падтрымайце Паўла: ПК № 11. 231900, Ваўкавыск, Ракасоўскага, 118, Павел Юр'евіч Вінаградаў


ГУБАЗіК працягвае пераслед родных "каліноўцаў"

backa-paula-kukhty.jpg
Бацька "каліноўца" Паўла Кухты

Сілавікі прымусілі бацьку прадстаўніка Палка Каліноўскага Паўла Кухты запісаць зварот да сына з просьбай вярнуцца ў Беларусь і "адсядзець столькі, колькі трэба". Адпаведнае відэа зхявілася ў праўладным тг-канале 20 лістапада. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства