viasna on patreon

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча

2023 2023-11-15T10:27:26+0300 2023-11-15T14:05:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_u_muzei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.

Як адзначаюць арганізатары прэміі, сёлета намінантам або іх сваякам прапанавалі дзеля бяспекі захаваць ананімнасць і гарантавалі канфідэнцыяльнасць. З гэтае прычыны імёны некаторых пераможцаў і лаўрэатаў схаваныя пад псеўданімамі, не абвяшчаюць і назвы іх твораў. Прозвішчы апублічаць толькі тады, калі гэта стане бяспечным для аўтараў твораў. Пераможцаў і лаўрэатаў вызначала Рада Беларускага ПЭНа.

Такім чынам, пераможцамі сёлетняй літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зняволены, сталі:

  • Алесь Бяляцкі — Успаміны пра музей Максіма Багдановіча.
Алесь Беляцкі, 1989 г.
Алесь Бяляцкі, 1989 г.

  • Алег Груздзіловіч — Кніга "Мае турэмныя муры".
  • Марк Каласок — Кніга (назва не апублічваецца).
  • Вольга Класкоўская — Турэмныя дзённікі.
  • Летапісец — Нататкі (назва не апублічваецца).
  • Нікола Тэсла — Кніга (назва не апублічваецца).

Лаўрэатамі літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зняволены, вызначаныя:

  • Уладзімір Гундар — верш.
  • Андрэй Кузнечык — вершы.
  • Спадар Лапычаў — вершы.
  • Ілля Міронаў — верш "Думаеце, такога не бывае?", нататкі.
  • Павел Севярынец — вершы.
  • Анатоль Хіневіч — верш "Паглядзі ў люстэрка на асабісты твар".
  • Сяргей Ціханоўскі — вершы.
  • Max V. Detta — вершы.

Камэнтуючы выбар журы, старшыня Беларускага ПЭНу Тацяна Нядбай сказала:

"Сёлета, абвяшчаючы пераможцаў і лаўрэатаў, мы адзначаем не толькі літаратурнае майстэрства, але і непахіснасць духу аўтараў, якія пішуць ва ўмовах няволі. Кожная старонка іх твораў — гэта не проста словы, а адлюстраванне іх барацьбы за свабоду думкі і выказвання. Уручаючы гэтую прэмію, мы не толькі адзначаем іх талент, але і падтрымліваем іх нязломнае памкненне да свабоды".

Няспынныя рэпрэсіі, арышты аўтараў і выдаўцоў цягам мінулага 2022 году зрабілі амаль немагчымым публічнае з'яўленьне твораў, напісаных у няволі. Агулам, паводле беларускага ПЭНу, у няволі знаходзяцца 30 "людзей слова": літаратары, перакладчыкі і даследчыкі літаратуры, публіцысты, інтэлектуалы, а таксама тыя, хто стварае і пашырае культуру, бароніць слова і яго майстроў.

adkrycce_muzeja_bagdanovicha.jpg

Успаміны Алеся Бяляцкага пра музей Максіма Багдановіча

Праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі, які з 14 ліпеня 2021 года знаходзіцца ў зняволенні па палітычна матываванай крымінальнай справе супраць "Вясны", піша ўспаміны пра музей Максіма Багдановіча, дзе ён працаваў дырэктарам з 1989 года па ліпень 1998-га.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства