viasna on patreon

Экс-палітзняволенай працягнулі прэвентыўны нагляд на два гады. На час суда яе змясцілі ў ізалятар

2023 2023-11-14T14:04:47+0300 2023-11-14T14:05:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palianina_iryna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былую палітзняволеную з Паставаў Ірыну Паляніну 8 лістапада выклікалі па позве ў мясцовы РАУС, пасля чаго на волю яна так і не выйшла. 13 лістапада ў судзе Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава разглядзела справу былой палітзняволенай аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляду. Вынікам стала працягненне яго на два гады. Жанчыну ўвесь гэты час утрымлівалі ў ізалятары часовага ўтрымання. 

Ірына — жыхарка Паставаў, якую асудзілі да двух гадоў калоніі. Яе абвінавацілі ў тым, што у снежні 2020 года жанчына размясціла абразлівы каментар у сацыяльнай сетцы пад фотаздымкам начальніка Пастаўскага РАУС, а таксама захоўвала дома патроны ад малакалібернай вінтоўкі. Па словах Ірыны, патроны засталіся ад бацькі.

Тэрмін Паляніна адбывала ў жаночай калоніі № 24 і ў мінулым лістападзе выйшла на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства