Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 17 кастрычніка:
Падзея: Зазірнем на фестываль Інтэлектуальнай кнігі "Прадмова", які прайшоў у Вільні. Сярод тэм: праваабаронцы-паэты.
Каментар: Першая анталогія беларускага гей-пісьменства "Мальцы выходзяць з-пад кантролю" прэзентавана ў Вільні, на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Прадмова. Чым адметная анталогія, і чаму беларускі рэжым не любіць ЛГБТ? Размаўляем з укладальнікам анталогіі, палітолагам і гей-актывістам Уладзіславам Гарбацкім.
Па-за межамі: У Вільні прайшла сустрэча з Сяргеем Шупам — перакладчыкам і даследчыкам творчасці Мойшэ Кульбака, вядомага ў свеце пісьменніка, які пісаў на ідышы і якога расстралялі ў Ноч паэтаў. Сяргей Шупа распавёў пра драматычны жыццёвы шлях пісьменніка, а таксама пра сваё Пражскае выдавецтва "Вясна", кнігі якога таксама зазналі пераслед.