viasna on patreon

Right Livelihood выступіла ў ААН з заявай наконт знішчэння грамадзянскай супольнасці ў Беларусі

2023 2023-10-09T14:02:53+0300 2023-10-09T14:03:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hrc-12thspecialsession.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 54-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе арганізацыя Right Livelihood выступіла з заявай аб рэпрэсіях у адносінах да праваабаронцаў у Беларусі. У дакладзе Генеральнага сакратара ААН аб запалохванні і рэпрэсіях у адносінах да праваабаронцаў, якія супрацоўнічаюць з ААН, адзначаецца павелічэнне колькасці законаў, накіраваных на абмежаванне дзейнасці грамадзянскай супольнасці. Таксама падкрэсліваецца рост анлайн і афлайн назірання за праваабаронцамі. 

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

"У святле гэтых тэндэнцый мы папярэдзілі Савет аб сітуацыі з праваабаронцамі ў Беларусі, дзе актывісты церпяць ад сістэматычных рэпрэсій, законаў, накіраваных супраць арганізацый грамадзянскай супольнасці, і адвольнага турэмнага зняволення", — заяўляе Right Livelihood.

Нагадваецца, што Праваабарончы цэнтр "Вясна", які з яе старшынём Алесем Бяляцкім атрымалі ў 2020 годзе прэмію Right Livelihood "За годны лад жыцця", пацярпеў ад рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці. Актывістаў, якія былі вымушаныя збегчы з краіны, цяпер дазволена судзіць завочна і пазбаўляць грамадзянства. Рэпрэсіўныя законы Беларусі практычна поўнасцю знішчылі грамадзянскую супольнасць. У жніўні 2023 года "Вясну" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", што аблегчыла ўладам пераслед асоб, звязаных з гэтай арганізацыяй.

"Як ААН і міжнародныя няўрадавыя арганізацыі маглі б лепей рэагаваць на гэтыя тэндэнцыі і зніжаць рызыкі для праваабаронцаў, якія ўзаемадзейнічаюць з імі?", — Right Livelihood задае пытанне старшыні Савета ААН па правах чалавека.

Вы можаце прачытаць заяву цалкам тут.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства