Іллю Двойрына, які абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай "Z", арыштавалі зноў
https://spring96.org/be/news/112968
2023
2023-10-05T08:01:47+0300
2023-10-05T08:01:47+0300
2023-10-05T09:16:32+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dvoiryn-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жыхара Наваполацка Іллю Двойрына, якога нядаўна асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z», затрымалі ізноў.
Праваабаронцам вядома, што затрыманне адбылося 4 кастрычніка па месцы працы Двойрына. У той жа дзень быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння і суд пастанавіў арыштаваць яго на 15 сутак. Артыкул, па якім абвінавацілі Іллю, пакуль невядомы.
Нагадаем, 28 верасня суд горада Наваполацка пастанавіў пакараць Двойрына пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год умоўна.
Справу разглядаў суддзя Віталь Лапко.
Наваполацк: Іллю Двойрына асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль на крымскіх нумарах і літарай "Z"