viasna on patreon

Затрыманні за відэаздымку шаўрона "Вагнера", адміністраванне чату і паведамленне ў чат-бот палка Каліноўскага: хроніка пераследу 26 верасня

2023 2023-09-26T17:19:52+0300 2023-10-17T18:37:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/szeuron-vahnera_zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі затрымалі беларуса, які напісаў у фэйкавы чат-бот палка імя Кастуся Каліноўскага

На "пакаяльным відэа" хлопец кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а пасля вырашыў напісаць у чат-бот палка Каліноўскага. Праз некаторы час яму патэлефанавалі і прапанавалі прыехаць у Віцебск, бо там нібыта «будзе кропка на адпраўку ў полк». Пасля гэтага да хлопца прыехалі міліцыянты і затрымалі.


Беларус на пошце абразіў чалавека з шаўронам "ПВК Вагнэр" — той паскрадзіўся ГУБАЗіКу, мужчыну затрымалі

На "пакаяльным відэа" затрыманы кажа, што на пошце ўбачыў чалавека з сімволікай "Вагнэра" і чырвона-зялёным сцягам — і нібыта пачаў здымаць яго на тэлефон і абразіў.

Чалавек з шаўронам паскардзіўся ў чат-бот сілавікоў — мужчыну затрымалі.


ГУБАЗіК затрымаў выкладчыка БДУІР

На "пакаяльным відэа" ён кажа, што адміністраваў універсітэцкі чат і нібыта напісаў каля 15 тысяч паведамленняў, "накіраваных на падтрымку пратэсных настрояў".

Таксама затрыманы нібыта звяртаўся да "Кіберпартызанаў" з ініцыятывай рассылкі лістоў супрацоўнікам універсітэта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства