viasna on patreon

Былога вайскоўца будуць судзіць паводле сямі крымінальных артыкулаў, у тым ліку за "акт тэрарызму"

2023 2023-09-21T21:10:50+0300 2023-09-21T21:16:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kychynski_pavel.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім абласным судзе 4 кастрычніка пачнуць разглядаць крымінальную справу супраць былога вайскоўца Паўла Кучынскага. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Рыбакоў. Паўла абвінавачваюць паводле сямі крымінальных артыкулаў — сярод іх "здрада дзяржаве", "акт тэрарызму", "стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй". Летась арганізацыя сілавікоў Беларусі BYPOL пісала, што яго пад катаваннямі прымусілі ўдзельнічаць у правакацыі супраць іх.

Былы вайсковец Павел Кучынскі

Паўла Кучынскага затрымалі прыкладна напачатку верасня 2022 года. Тады арганізацыя BYPOL пісала, што Кучынскі быў затрыманы ў сувязі з верагодным дачыненнем да справы "інкасатараў":

"Спецслужбы пад катаваннямі прымусілі яго ўдзельнічаць у правакацыі, у рамках якой апошні выйшаў на сувязь з прадстаўнікамі BYPOL і прапанаваў здзейсніць акцыі прамога дзеяння. Усе перамовы і перапіска фіксавалася".

«Зеркала»: адбыліся масавыя затрыманні інкасатараў у «Белгазпрамбанку»

Па іх інфармацыі, большасць з іх арыштавалі на 14 сутак за «непадпарадкаванне міліцыі» і яны цяпер знаходзяцца на Акрэсціна.

Цяпер яму выстаўлены абвінавачванні паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 356 — "Здрада дзяржаве";
  • ч. 2 арт. 295-3 — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў";
  • ч. 2 арт. 290-5 — "Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі";
  • ч. 4 арт. 295 — "Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў";
  • ч. 2 арт.  290-4 — "Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй";
  • ч. 3 арт. 289 — "Акт тэрарызму";
  • ч. 1 арт. 309 — "Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту".

Працэс над ім распачнецца 4 кастрычніка ў Мінскім абласным судзе. Суддзём па справе прызначаны Аляксандр Рыбакоў — былы старшыня суда Лагойскага раёна. Менавіта ён у 2021 годзе вёў першы суд па "справе Ціханоўскага". Тады ён прысудзіў былому палітвязню Уладзіміру Няронскаму тры гады зняволення. Праз два гады, Указам Лукашэнкі ад 31 ліпеня 2023 года, Рыбакова прызначылі на пасаду суддзі Мінскага абласнога суда. 


Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Паўла — калі ласка, напішыце на тэлеграм-акаўнт @Viasnainfo.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства