viasna on patreon

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" Дапоўнена

2023 2023-08-24T17:03:00+0300 2023-08-24T18:15:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/free_viasna_action.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" па рашэнні Міністэрства ўнутраных справаў ад 23 жніўня прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем". У "Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" дадалі сайты spring96.org і freeviasna.org, тэлеграм-каналы, старонкі ў сацыяльных сетках "Вясны", агульныя тэлеграм-акаунты і электронныя пошты для сувязі з праваабаронцамі, патрэон, фотабанк на flicr.com, а таксама асабістыя пошты і тэлеграм-акаунты — усяго каля сотні пазіцый. Таксама дадалі старонку на сайце міжнароднай праваабарончай арганізацыі frontlinedefenders.org, якая ўтрымлівае інфармацыю пра "Вясну". 

Пра тое, што "Вясну" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" стала вядома 23 жніўня з праўладных тэлеграм-каналаў, дзе паведамлялася, што такое рашэнне прынятае на падставе "арганізацыі дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб". У спіс арганізацыю ўнеслі 24 жніўня.

У спісе удакладняецца, што "экстрэмісцкім фармаваннем" з'яўляецца група грамадзян з ліку прадстаўнікоў Праваабарончага цэнтра "Вясна", які ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць у тым ліку з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў з аднайменнай назвай, у тым ліку рэгіянальных прадстаўніцтваў. 

viasna_99.jpeg
Няпоўны пералік інфармацыйных рэсурсаў, унесены ў Спіс

"Асобы, якія ўдзельнічаюць або ажыццяўляюць любую перадачу звестак прадстаўнікам "Вясна/Правы чалавека ў Беларусі", прызнаюцца ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання і будуць прыцягнутыя да адказнасці па арт. 361-1 і 361-4 КК Беларусі", — гаворыцца на праўладных каналах.

Нагадаем, на гэты момант пяцёра вясноўцаў застаюцца за кратамі: старшыня Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства