viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-08-22T12:46:10+0300 2023-08-22T18:46:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 22 жніўня:

Каментар эксперта: “Экстрэмізм”. Сайт “Гомельская Вясна” прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, а ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі прадмова да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і два ананімныя вершы са зборніка, якія прыпісваюцца даследчыкамі да творчасці класіка беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.

Каментар: Размова з каардынатаркай Майстэрні паштовак салідарнасці:

“Няма нагоды, каб не пісаць”, — кажа Дар’я Рублеўская.

Па-за межамі: Як беларусы Эстоніі штомесяц збіраюцца, каб напісаць лісты палітвязням.

Viasna96 · 2023-08-22 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства