Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 15 жніўня:
Падзея: У міжнародны дзень моладзі 12 жніўня ў Вільні адбыўся кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц RADA Market, які зладзіў Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”. Адной са скразных тэмаў на Кірмашы сталі правы чалавека і палітзняволеныя.
У той же дзень у Вільні прайшла акцыя салідарнасці з палізняволеным палітыкам і лідарам сацыял-дэмакратычнай партымі “Народная грамада” Мікалаем Статкевічам. 12 жніўня палітык адзначыў сваё 67-годдзе за кратамі ў адзіночнай камеры Глыбоцкай калоніі.
Па-за межамі: Як дэлегацыя прадстаўнікоў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 года наведала ЗША з адвакацыйным візітам. Сярод іх — і прадстаўнік Алеся Бяляцкага Канстанцін Старадубец:
“Адна з мэтаў візіту ў ЗША: паказаць, што негледзячы на тое, што нашы тры краіны з’яўляюцца удзельнікамі узброенага канфлікту, -- самі лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру з Украіны, Расіі і Беларусі з’яўляюцца партнерамі і падзяляюць агульныя праваабарончыя каштоўнасці”.
Асоба: 21 ліпеня з калоніі выйшаў палітзняволены гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка (у зняволенні ён прабыў два з паловай гады). Крыху пазней Леанід вырашыў з’ехаць з Беларусі, бо рэпрэсіі ў дачыненні да яго працягнуліся. У рубрыцы Леанід Судаленка распавёў пра тое, з чым сутыкаўся ў калоніі.
“Дзяржава падзяліла зняволеных на две катэгорыі: палітычныя і ўсе астатнія”.