viasna on patreon

Раду БНР прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а шэраг СМІ – "экстрэмісцкімі матэрыяламі": хроніка пераследу 7 чэрвеня Дапоўнена

2023 2023-06-07T15:08:00+0300 2023-06-08T08:18:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nasza_niwa_t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" сёмага чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманы дырэктар і сузаснавальнік кампаніі «Друк-С» Такарчук

З'явілася інфармацыя пра затрыманне сузаснавальніка і дырэктара ТАА «Друк-С» Сяргея Татарчука.

Па інфармацыі праваабаронцаў, затрыманне адбылося ўчора раніцай дома ў Сяргея.


У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" Раду БНР

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 2 ліпеня 2023 году (менавіта ліпень пазначаны ў рашэнні КДБ).


Сайт і сацсеткі "Нашай Нівы"  прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

Так ў шэраг «забароненых да распаўсюду» трапілі:

інтэрнэт-сайт выдання, YouTube-акаўнт і TikTok. Акрамя таго, гэта ж тычыцца лагатыпа (лічбавыя вадзяные знакі) – літара «n» у чырвоным коле і загалоўнай «Н» у цэнтры надпісу «Наша Нiва» на чорным фоне.

Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» трапілі «Штодзень Гомель» і «97% Серебрянка».

Асобна адзначым, што «Штодзень Гомель» і «97% Серебрянка» былі ўнесеныя ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» задняй датай

У Спісе пазначана, што «Штодзень Гомель» быў прызнаны КДБ «экстрэмісцкім фармаваннем» 23 траўня, а ўнесены ў спіс 26-га траўня, а «97% Серебрянка» — была прызнаная і ўнесеная 30 траўня.


Суд працягнуў знаходжанне пад вартай журналіста Паўла Падабеда

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, справу відэааператара Паўла Падабеда перадалі ў Менскі гарадскі суд.

Паколькі ў пачатку чэрвеня заканчваўся чарговы двухмесяцовы адрэзак пад вартай, гэты тэрмін працягнулі да 26 чэрвеня.


ГУБАЗіК затрымаў непаўнагадовага жыхара Бярозы

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што хлопец — Мікіта — «быў стваральнікам Беларускага Нацыянал-Сацыялістычнага Корпуса». Таксама ў яго дома знайшлі БЧБ-сімволіку і «кактэйлі Молатава».

Сілавікі пішуць, што хлопец не дасягнуў узросту крымінальнай адказнасці, таму «пакаранне панясуць яго бацькі, а ён адправіцца ў спецшколу-інтэрнат, якая нічым не лепшая за калонію для непаўнагадовых».


Паліну Шарэнду-Панасюк, якая адмовілася ад беларускага грамадзянства, адправілі ў Навінкі

Пра сітуацыю з Палінай «Свабодзе» паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.

«Этап з Рэчыцы на Мінск у Навінкі можа заняць два тыдні. Дакладна вядома, што перад этапам каля двух тыдняў Паліна была ў санчастцы калоніі, хіба яе прыводзілі ў стан для этапу. А этапавалі з калоніі толькі некалькі дзён таму. Пакуль больш звестак пра жонку не маю. Відаць, будзе праходзіць у Навінках экспэртызу».

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паводле Андрэя, выхад з грамадзянства быў пратэстам супраць пастаяннага ціску, які жанчына спазнала ў зняволенні.


Праваабаронцу Алегу Мацкевічу прысудзілі 15 сутак

Ад чалавека, які заспеў у ізалятары грамадзянскага актывіста і праваабаронцы Алега Мацкевіча, MAYDAY TEAM даведаўся падрабязнасці затрымання мужчыны.

У дадзены момант ён знаходзіцца ў ізалятары Барысаўскага АУС. У панядзелак, 5 чэрвеня, над Мацкевічам адбыўся суд па адміністрацыйнай справе па арт.19.11 КаАП РБ (нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Прычынай стаў нейкі пост у Facebook.

Праваабаронцу прысудзілі 15 сутак, у раскладзе судоў працэс адсутнічаў.

Вядома, што Алега Мацкевіча ўтрымліваюць у камеры на чатыры месцы, у якой знаходзіцца больш за дзясятак чалавек.


У Расеі затрымалі беларуса, які выказваўся супраць Лукашэнкі

6 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу затрымалі беларуса, які восенню 2021 года мужчына апублікаваў некалькі пастоў ва «Укантакце» з негатыўнымі водгукамі пра Лукашэнку.

Высветлілася, што на радзіме беларус быў абвешчаны ў вышук са студзеня 2022 года. Імя мужчыны не называецца, пра яго вядома толькі тое, што яму 34 гады.

Імаверна, яго чакае экстрадыцыя ў Беларусь. Ініцыятара вышуку ўжо апавясцілі пра затрыманне.


Затрымалі Таццяну Пыцько, жонку палітзняволенага Вячаслава Лазарава

Затрыманне адбылося ўвечары 6 чэрвеня, і жанчына дагэтуль знаходзіцца пад вартай. Дачку Таццяны і Вячаслава, якой днямі споўніўся год і адзін месяц, накіравалі на ўтрыманне ў дзіцячы шпіталь — так робіцца ў тых выпадках, калі ў дзіцяці няма побач блізкіх сваякоў ці апекуноў.

У праваабаронцаў ёсць падставы меркаваць, што затрыманне адбылося ў межах крымінальнай справы. Але пакуль немагчыма сказаць, ці затрыманая Таццяна Пыцько паводле той самай справы, якая тычыцца яе мужа.


У Магілёве затрымалі лекара-псіхіятра

Днямі ў Магілёве быў затрыманы ўрач-псіхіятр гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Арцём Куляшоў. Вядома, што сілавікі падазраюць яго ў рэгістрацыі ў "Плане Перамогі", а таксама "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў".

У дадзены момант, паводле інфармацыі MAYDAY TEAM, мужчына знаходзіцца не на волі.


Чарговая аблава ў Гомелі: не менш за восем затрыманых за апошні час

Сярод васьмі затрыманых, напрыклад, 27-гадовы Багдан Дудко родам з Добруша, 33-гадовая гамяльчанка Наталля Кірушчанка. Апошнюю вінавацяць у падпісцы на «экстрэмісцкія» рэсурсы, піша @nashaniva.

Астатнія людзі, як вынікае з апублікавага відэа, затрыманыя або за «экстрэмісцкія» падпіскі, або за публікацыі ў сацыяльных сетках.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства