viasna on patreon

Затрыманні ў Гродне і Гомелі: хроніка пераследу 27-29 траўня Дапоўнена

2023 2023-05-29T12:22:00+0300 2023-05-29T17:25:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zenkovich_09w.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-29 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Палітзняволенага Юрыя Зянковіча адправілі ў ШІЗА — ён абвясціў галадоўку

Пра гэта «Маланцы» распавяла сястра Юрыя Аксана.

Юрый Зянковіч

Паводле яе, адміністрацыя бабруйскай калоніі прымушала Юрыя Зянковіча выносіць вёдры з экскрэментамі і мыць прыбіральню, а калі той адмовіўся — адправіла ў ШІЗА. Палітвязень правёў там 8 дзён і абвясціў галадоўку.

На мінулым тыдні да Зянковіча ў калонію не змог патрапіць адвакат — верагодна, якраз з прычыны таго, што Юрый быў у штрафным ізалятары.


У Гродне затрыманы дырэктар школы

Стала вядома аб затрыманні дырэктара ДУА «Сярэдняя школа № 2» Бацько Аляксандра Уладзіміравіча. Пра гэта піша @Grodno_grab


У Гомелі затрыманыя не менш за пяць чалавек

Сярод іх адна жанчына.

У так званым «пакаянным» відэа, размешчаным у «Тэлеграм»-канале, блізкім да сілавікоў, усе затрыманыя кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Такім чынам дзяржава не хавае, што рэпрэсуе людзей такім чынам цяпер ужо нават не за распаўсюд, а проста за падпіскі.

Пошук па малюнках дае магчымасць апазнаць ахвяр рэпрэсій: 42-гадовая фельчар з Веткі Таццяна Кірыяк, 37-гадовы Віталь Лабынёў, які таксама родам з Веткі, але жыве ў Гомелі, аматар камп'ютарных гульняў і меламан Юрый Шэўлюгін з Гомеля, віна якога, мяркуючы па відэа, толькі ў тым, што ён зрабіў сабе татуіроўку з культавым героем хорар-фільма "Кашмар на вуліцы Вязаў" Фрэдзі Кругерам і нешта лайкнуў у TikTok.


У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кнігу аб гісторыі Польшчы і зборнік патрыятычных польскіх песень

Таксама экстрэмісцкімі матэрыяламі ад 25 мая прызналі:

Тэлеграм-каналы «Лошица — общий чат», «BYNL – Беларуская Сядзiба – чат», «БХ. Чат і каментарыі», «Партызанскі р-н СДЖ», «Якубоўскага», «Сапраудныя Беларусы», «Орша Вакзал».

Таксама ў спіс унесены тэлеграм-канал «Инсайдер». Ён унесены ў адпаведны спіс на падставе рашэння МУС ад 29 траўня.


Тэлеграм-канал «Беларусы Грузии/By in Georgia» прызнаны «экстрэмісцкім»

Адпаведнае рашэнне прынятае па заяве Баранавіцкага міжраённага пракурора.

Як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, на канале «размяшчалася інфармацыя антыдзяржаўнай і экстрэмісцкай тэматыкі, у тым ліку рэпосты з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку экстрэмісцкімі».

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства